Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 23:36 ]  Сёньня ААН ўсклала адказнасьць на грузінскі і абхаскі бок за крушэньне верталёту ў панядзелак


ТБІЛІСІ Сёньня ААН ўсклала адказнасьць на грузінскі і абхаскі бок за крушэньне верталёту ў панядзелак, у выніку якога загінулі 9 чалавек, уключна чатырох назіральнікаў ААН. Місыя ААН у Грузіі заявіла, што канчатковыя высновы можна будзе рабіць, калі скончыцца дасьследваньне. Сёньня ж у Кадорскай цясніне працягваліся жорсткія баі паміж абхаскімі аддзеламі і узброенаю групоўкаю, якая вядзе наступ на Сухумі. Групоўка колькасьцю да тысячы чалавек, складаецца з грузынаў, уцекачоў з Абхазыі, і жыхароў паўночнага Каўказу. Кіраўнік расейскай памежнай службы Канстанцін Тоцкі паведаміў, што на мяжу Расеі з Грузыяй перакінутыя дадатковыя вайсковыя кантынгэнты. Паводле словаў Тоцкага, гэта зроблена дзеля таго, каб павялічыць бясьпеку на мяжы, побач з якой адбываецца канфлікт.
XS
SM
MD
LG