Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:36 ]  Aмэрыканская авіяцыя працягвала наносіць бомбавыя удары па Афганістану, у асноўным у раёне Кабулу і Кандагару.


ВАШЫНГТОН Сёньня, чацьверты дзень запар, амэрыканская авіяцыя працягвала наносіць бомбавыя удары па Афганістану, у асноўным у раёне Кабулу і Кандагару. Дзяржсакратар ЗША Колін Пауэл заявіў, што Амэрыка ня спыніць антытэрарыстычную кампанію ў ніводнай сьфэры – ваеннай, фінансавай ці якой іншай. Як паведамляе афганскае іслямскае агенства, прадстаўнікі Талібану заяўляюць, што ў выніку амэрыканскіх ўдараў загінула 76 чалавек і звыш 100 былі параненыя. Аднак гэтыя дадзеныя не падцьверджаныя іншымі крыніцамі. Сёньня афіцыйны прадстаўнік Талібану Абдул Хай Мутмаен выказаў меркаваньне, што амэрыканская апэрацыя дае бін Лядэну права пачаць джыхад супроць ЗША. Аднак пазьней міністр адукацыі ва ўрадзе талібаў Амір Хан Мутакі заявіў, што Усама бін Лядэну забаронена арганізоўваць атакі на іншыя краіны з тэрыторыі Афганістану.
XS
SM
MD
LG