Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 20:06 ]  У шэрагу іслямскіх краінаў працягваюцца акцыі пратэсту супраць ваеннай апэрацыі ЗША і Велікабрытаніі ў Афганістане


У шэрагу іслямскіх краінаў працягваюцца акцыі пратэсту супраць ваеннай апэрацыі ЗША і Велікабрытаніі ў Афганістане. У сталіцы Інданэзыі Джакарце паліцыя ўжыла сьлезатечны газ супраць дэманстрантаў, якія спрабавалі прарвацца да будынку парлямэнту. У пакістанскім горадзе Квета афганскія ўцекачы спрабавалі атакаваць замежных журналістаў, аднак паліцыя прадухіліла сутыкненьне. На гэтым тыдні падчас разгону антыамэрыканскай маніфэстацыіі ў Квэце было забіта 4 чалавекі.
XS
SM
MD
LG