Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:31 ]  Міжнародная супольнасьць чакае ад Ізраілю канкрэтных крокаў для ўмацаваньня нетрывалага замірэньня


ПРАГА. Адмысловы пасланец Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў на Блізкім Усходзе Тэр’е Руд-Лярсэн паведаміў, што палестынскі лідэр Ясір Арафат прыкладае максымум намаганьняў, каб забясьпечыць выкананьне дамовы аб замірэньні зь Ізраілем. Паводле Руд-Лярсэна, міжнародная супольнасьць чакае ад Ізраілю канкрэтных крокаў для ўмацаваньня нетрывалага замірэньня. Ён заявіў, што Ізраіль мусіць неадкладна вывесьці свае вайсковыя аддзелы зь нядаўна занятага ім Хэўрону на Заходнім Беразе Ярдану і распачаць адкрыцьцё заблякаваных палестынскіх раёнаў.
XS
SM
MD
LG