Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:30 ]  Міністры краінаў Арганізацыі Ісьлямскай Канфэрэнцыі зьбіраюцца сёньня ў сталіцы Катару горадзе Доха, каб абмеркаваць паветраныя ўдары Злучаных Штатаў па Афганістане


ДОХА (КАТАР). Міністры краінаў Арганізацыі Ісьлямскай Канфэрэнцыі зьбіраюцца сёньня ў сталіцы Катару горадзе Доха, каб абмеркаваць паветраныя ўдары Злучаных Штатаў па Афганістане і пытаньні барацьбы з глябальным тэрарызмам. Кіраўніцтва Арганізацыі Ісьлямскай Канфэрэнцыі паведамляе, што гэты форум, у якім бярэ ўдзел 56 краінаў, выкажа занепакоенасьць тым, што амэрыканскія ўдары могуць пашырыцца на іншыя мусульманскія краіны. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Буш нядаўна заявіў, што кампанія барацьбы з тэрарызмам можа не абмежавацца Афганістанам. На сустрэчы ў Катары плянуецца паслаць дэлегацыю кіраўнікоў мусульманскіх краінаў у Вашынгтон з мэтай пераканаць амэрыканскую адміністрацыю не пашыраць сваю ваенную кампанію. Мяркуецца, што на сустрэчы наўрад ці будуць асуджаныя ваенныя ўдары па талібах. Міністры мусульманскіх краінаў зьбіраюцца асудзіць тэрарызм і заявіць пра недапушчальнасьць атаясамленьня тэрарызму зь Ісьлямам.
XS
SM
MD
LG