Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:18 ]  Міністар абароны Грузіі заявіў, што грузінскія сілы будуць зьбіваць любы неапазнаны самалёт, што праляціць над Абхазіяй


ТБІЛІСІ. Міністар абароны Грузіі заявіў, што грузінскія сілы будуць зьбіваць любы неапазнаны самалёт, што праляціць над Абхазіяй. Міністар Давід Тэвадзэ паведаміў журналістам, што неапазнаныя самалёты спрабавалі бамбаваць вёскі ў Гульрыпскім раёне на мяжы з Абхазіяй. Гэтая заява была зробленая пасьля таго, як абхаскае кіраўніцтва паведаміла пра мабілізацыю сваіх вайсковых аддзелаў і рэзэрвістаў для адпору грузінскім партызанам, якіх нібыта падтрымваюць чэчэнскія ваяўнікі і грузінская авіяцыя. Грузінскі бок катэгарычна адпрэчвае паведамленьні пра ўдзел у гэтых акцыях грузінскіх самалётаў.
XS
SM
MD
LG