Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:18 ]  Злучаныя Штаты выслалі вялікую партыю пшаніцы Афганістану ў рамках аказаньня гуманітарнай дапамогі гэтай краіне


ВАШЫНГТОН. Прэсавы сакратар Дзяржаўнага Дэпартамэнту Рычард Баўчэр паведаміў, што Злучаныя Штаты выслалі вялікую партыю пшаніцы Афганістану ў рамках аказаньня гуманітарнай дапамогі гэтай краіне. Паводле Баўчэра, у бок Афганістану кіруюцца амэрыканскія караблі са 165 тонамі пшаніцы. Разам з амэрыканскай дапамогай, у Афганістан накіроўваюцца харчовыя канвоі ў рамках сусьветнай харчовай праграмы Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў. Падчас двух авіяналётаў у розных раёнах Афганістану было таксама скінута 75 тысячаў дзённых харчовых пайкоў. Пры неабходнасьці такое скіданьне будзе працягвацца і надалей. Паводле Баўчэра, істотная колькасьць харчовых прадуктаў працягвае дастаўляцца ў Афганістан сухаземнымі шляхамі. Грузавікі са ста тонамі пшаніцы выехалі зь Ірану ў горад Герат на захадзе Афганістану, ва ўсім рэгіёне гатовыя для перавозак новыя харчовыя канвоі.
XS
SM
MD
LG