Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:48 ]  Міністр абароны ЗША Дональд Рамсфэльд падчас сваёй прэсавай канферэнцыі толькі што заявіў, што супрацьпаветраная абарона талібаў падаўленая


Вашынгтон Міністр абароны ЗША Дональд Рамсфэльд падчас сваёй прэсавай канферэнцыі толькі што заявіў, што супрацьпаветраная абарона талібаў падаўленая. ЗША, паводле Рамсфэльда, могуць атакаваць любыя аб`екты ў Афганістане фактычна без абмежаваньняў. Міністр адмовіўся сказаць, якім будзе наступны крок у ваеннай кампаніі. Узброеныя Сілы ЗША сёньня працягвалі наносіць удары па пазыцыях тэрарыстаў у Афганістане. Увечары авіяцыя ЗША бамбавала паўднёвы афганскі горад Кандагар і паўднёвазаходні Герат. Сёньня ўпершыню ад пачатку кампаніі брытанскія і амэрыканскія самалёты атакавалі вайсковыя аб`екты днём. Брытанскія афіцыйныя асобы паведамляюць, што базам і ваеннай інфраструктуры тэрарыствў нанесеная значная шкода. Прадстаўнікі Талібану сцьвярджаюць, што ў выніку амэрыканскіх удараў загінулі дзясяткі цывільных асобаў у гарадах Кабул, Кандагар і Джалялябад. Аднак, паводле словаў амбасадара талібаў у Пакістане муллы Абдул Заефа, талібы гатовыя ахвяраваць да 2 мільёнаў жыцьцяў дзеля справы незалежнасьці краіны. Заеф таксама паведаміў, што лідар талібаў мулла Мухамад Омар і міжнародны тэрарыст Усама бін Ладэн жывыя.
XS
SM
MD
LG