Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:43 ]  Палестынскія ўлады паабяцалі расьсьледаваць учорашні інцыдэнт, калі падчас мітынгу ў падтрымку Усамы бін Лядэна былі застрэленыя два палестынцы


ГАЗА (ПАЛЕСТЫНСКАЯ АЎТАНОМІЯ). Палестынскія ўлады паабяцалі расьсьледаваць учорашні інцыдэнт, калі падчас мітынгу ў падтрымку Усамы бін Лядэна былі застрэленыя два палестынцы. Два чалавекі былі забітыя і каля 50 параненыя падчас мітынгу ва ўнівэрсытэце ў Газе. У дэманстрацыях у Паласе Газа і на Заходнім Беразе Ярдану ўдзельнічалі тысячы чалавек. Сьведкі цьвердзяць, што двое дэманстрантаў былі забітыя паліцыяй. Камандаваньне паліцыі паведамляе, што яны былі забітыя людзьмі ў масках, якія стралялі з будынку ўнівэрсытэту. Мітынг, арганізаваны ісьлямісцкай групоўкай Хамас, быў недазволены. Праваабарончая арганізацыя Amnesty International заявіла, што дзеяньні палестынскай паліцыі былі «бяздумным і незаконным ужыцьцём» сілы. Арганізацыя заклікала правесьці поўнае расьсьледаваньне забойстваў.
XS
SM
MD
LG