Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:40 ]  Улады Злучаных Штатаў працягваюць расьсьледаваньне двух выпадкаў захворваньня на сыбірскую язву


ВАШЫНГТОН. Улады Злучаных Штатаў працягваюць расьсьледаваньне двух выпадкаў захворваньня на сыбірскую язву з мэтай выявіць, ці не былі яны вынікам тэрарыстычных або іншых крымінальных дзеяньняў. Прадстаўнікі службы аховы здароўя штату Флорыда паведамілі, што бактэрыі, якія на мінулым тыдні сталіся прычынай сьмерці аднаго чалавека, былі выяўленыя ў аднаго зь ягоных калегаў і на кампутарнай клявіятуры ў рэдакцыйным памешканьні газэты, дзе працавалі абодва пацярпелыя. Генэральны пракурор Злучаных Штатаў Джон Эшкрафт паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі ў Вашынгтоне, што амэрыканскія праваахоўныя ворганы праводзяць уважлівае расьсьледаваньне абодвух выпадкаў. Пакуль што няма дастаткова інфармацыі, каб вызначыць, ці яны маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці.
XS
SM
MD
LG