Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:45 ]  Сёньня ЗША і Велікая Брытанія ізноў нанесьлі ўдары ў Афганістане


ВАШЫНГТОН. Сёньня ЗША і Велікая Брытанія ізноў нанесьлі ўдары ў Афганістане. Прэзыдэнт ЗША Буш выказаў задавальненьне вынікамі ўчорашняга першага дню антытэрарыстычнай авпэрацыі. Ён сказаў, што удары нанесеныя амэрыканскай і брытанскай авіяцыяй, дасягнулі мэтаў. Улады Велікабрытаніі паведамілі, што ўчарашнія ўдары былі нанесеныя па 30 аб’ектах, улучна з базамі Ўсамы бін Ладэна, дзе праходзілі трэніроўку тэрарысты, і па ваеных аб’ектах талібаў. Аднак Лёндан ня выключае, што некаторыя базы маглі быць і пустымі. Сёньня ўвечары адбудзецца паседжаньне Рады Бясьпекі ААН. Вялікабрытанія і ЗША праінфармуюць іншых сябраў Рады пра вынікі ўчорашняй апэрацыі.
XS
SM
MD
LG