Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:33 ]  Паводле прэзыдэнта Пакістану, у выпадку прыходу да ўлады ў Афганістане Паўночнага Зьвязу, у краіне запануе анархія


ІСЛЯМАБАД. Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф сказаў прэзыдэнту Злучаных Штатаў Джорджу Бушу пра недапусшчальнасьць сытуацыі, пры якой антыталібанскія сілы Паўночнага Зьвязу магліб скрыстаць перавагу ад ваенных удараў ЗША і Вялікай Брытаніі супраць Усамы бін Ладэна і ягоных паплечнікаў – талібаў. У часе прэсавай канфэрэнцыі Мушараф заявіў, што ў выпадку прыходу да ўлады Паўночнага Зьвязу, у краіне запануе анархія. Будучы ўрад Афганістану Мушараф спадзяцца бачыць створаным на шматэтнічнай аснове, а не накінутым збоку. Пакістан – былы саюзьнік Талібану – паводле Мушарафа, хоча мець сяброўскую краіну на сваіх межах. У той самы час, прэзыдэнт Пакістану заявіў, што ягоная краіна ня можа прыняць афганскіх уцекачоў.
XS
SM
MD
LG