Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:11 ]  НАТА і Эўразьвяз падтрымліваюць антытэрарыстычную вайну ў Афганістане


БРУСЭЛЬ. Гэнэральны сакратар НАТА Джордж Робэртсан ад імя Паўночнаатлянтычнай супольнасьці выказаў поўную падтрымку ракетным ударам Злучаных Штатаў і Вялікай Брытаніі па аб’ектах у Афганістане. Паводле Робэртсана, саюзьнікі НАТА падцьвердзілі гатовасьць “даць якую заўгодна патрэбную дапамогу”. Сёньня ў Бруслі прайшла сустрэча прадстаўнікоў 19 краінаў НАТА. Супольнасьць фармальна не бярэ ўдзелу ў ваеннай акцыі ў Афганістане, аднак, у мінулым тыдні яна прыняла пастанову ўжываць артыкул Атлянтычнай дамовы пра сумесную абарону. Сёньня ж Эўрапэйскі Зьвяз абвесьціў пра салідарнасьць са Злучанымі Штатамі і Вялікай Брытаніяй. У сумеснай заяве міністраў замежных справаў 15-ці краінаў Эўразьвязу сказана, што ўчорашняя ваенная акцыя ў Афганістане цалкам адпавядае хартыі ААН.
XS
SM
MD
LG