Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 08:00 ]  Сталіца Афганістану падверглася другой хвалі бамбаваньня


КАБУЛ. Сталіца Афганістану падверглася другой хвалі бамбаваньня празь некалькі гадзінаў, як адбылася першая паветраная атака сілаў ЗША і Вялікай Брытаніі. Прадстаўнік Міністэрства замежных справаў Талібану Махамад Куасім Халімі, выступаючы ў жывым інтэрв”ю Катарскай тэлекампаніі Аль-Язэры, заявіў, што бамбаваньні аднавіліся. Затым трансляцыя перапынілася. Карэспандэнт тэлебачаньня паведаміў пра магутныя выбухі ў шэрагу раёнаў гораду. Ён таксама сказаў, што супрацьпаветраная абарона Талібану страляе па бамбавальніках ЗША і Вялікай Брытаніі. Сьведкі паведамляюць пра моцныя выбухі ў раёне кабульскага лётнішча.
XS
SM
MD
LG