Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 07:46 ]  Джордж Буш: “Змаганьне зь міжнародным тэрарызмам – гэта калектыўная воля сьвету”


ВАШЫНГТОН. У момант, кал прагучэлі першыя выбухі, са зваротам да амэрыканскага народу выступіў прэзыдэнт Джордж Буш. Ён сказаў, што кампанія супраць міжнароднага тэрарызму будзе працяглая, але пасьпяховая. Яна працягнецца да таго часу, пакуль ня будуць нэўтралізаваныя міжнародны тэрарыст Усама бін Лядэн, створаная ім групоўка “Аль-Каеда” і афганскія талібы, якія спрыяюць тэрарызму. Бін Лядэн дзейнічаў на тэрыторыі Афганістану на працягу апошніх некалькіх гадоў у якасьці «госьця» руху Талібан. Пасьля тэрарыстычных нападаў на Нью-Ёрк і Вашынгтон 11 верасьня, прэзыдэнт Буш запатрабаваў, каб талібы выдалі бін Лядэна. Талібы адмовіліся гэта зрабіць, аднак запрапанавалі савудаўскаму экстрэмісту пакінуць краіну. Учора Буш заявіў, што час на выкананьне талібамі патрабаваньня аб выдачы падыходзіць да канца. У сваім сёньняшнім звароце ён сказаў, што цяпер талібам давядзецца за гэта заплаціць. «На мой загад збройныя сілы Злучаных Штатаў распачалі ўдар па лягерох падрыхтоўкі арганізацыі Аль-Ка’іда і па ваенных аб’ектах рэжыму талібаў. Гэтыя дакладна нацэленыя ўдары разьлічаныя на тое, каб спыніць выкарыстаньне Афганістану як базы для тэрарыстычных апэрацыяў і каб падарваць боездольнасьць рэжыму талібаў», заявіў Джордж Буш. Прэзыдэнт Буш згадаў пра занепакоенасьць некаторых мусульманаў, што распачатая акцыя будзе вайною супраць Ісьляму. Ён заявіў, што 40 краінаў, у тым ліку і мусульманскіх, адб’ядналіся ў змаганьні зь міжнародным тэрарызмам, і што яны ўяўляюць сабою, як ён сказаў, «калектыўную волю сьвету».
XS
SM
MD
LG