Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 08:10 ]  Прэзыдэнты Расеі і Ўкраіны дамовіліся пра сумеснае расьследаваньне абставінаў катастрофы расейскага самалёту


СОЧЫ (Расея). Прэзыдэнты Расеі і Ўкраіны дамовіліся пра сумеснае расьследаваньне абставінаў катастрофы расейскага самалёту ТУ-154 над Чорным морам. Падчас тэлефанічнай размовы ў сыботу ўвечары прэзыдэнты пагадзіліся, што карпатлівага дасьледаваньня патрабуюць усе вэрсіі. У найбліжэйшы час у раён катастрофы будзе накіраваная група ўкраінскіх экспэртаў. Міністар абароны Расеі Сяргей Іваноў паведаміў, што прэзыдэнт Уладзімір Пуцін не задаволены інфармацыяй, якую дала Украіна пра меўшыя месца ў дзень катастрофы самалёту стрэльбы супрацьпаветранай абароны Украіны на Крыме. Міністар абароны Іваноў тэрмінова папрасіў украінскія ўлады даць дадатковую інфармацыю. Кіраўнік рады бясьпекі Расеі Рушайла заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Сочы, што крах самалёту адбыўся ў выніку выбуху, бо сярод знойдзеных на месцы катастрофы фрагмэнтаў ёсьць прадметы, якія “ня маюць дачыненьня да канструкцыі самалёту”. Ён адмовіўся камэнтараваць вэрсію пра магчымую паразу авіяляйнэру ўкраінскай ракетай. Паводле апошніх паведамленьняў, сёньня ў Сочы прыляцела каманда ізраільскіх экспэртаў, якія таксама возьмуць удзел у расьследаваньні прычынаў катастрофы. На дадзены момант 15 целаў загіблых паднятыя з мора. Пошук астатніх працягваецца.
XS
SM
MD
LG