Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:41 ]  Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш выступіў са штотыднёвым зваротам да нацыі


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Буш у сваім штотыднёвым звароце да нацыі заявіў, што рэжым афганскіх талібаў падтрымлівае міжнародных тэрарыстаў і цісьне прстых афганскіх грамадзянаў. Ён сказаў: Талібану дадзеная магчымасьць выдаць усіх тэрарыстаў, што хаваюцца ў Афганістане, і закрыць іх лягеры. Папярэджаньне выстаўленае і час пайшоў. Джордж Буш падкрэсьліў, што ворагамі Амэрыкі не з’яўляюцца ані арабскія дзяржавы ці іслам, ані простыя афганцы, якія самі пакутуюць пад рэжымам талібаў. Ён сказаў: Наш вораг – самі тэрарысты і рэжымы, што даюць ім прытулак і падтрымку. Рэжым талібаў з’яўляецца менавіта такім. Ён ператварыў Афганістан у гняздо і трэнірованы лягер міжнародных тэрарыстаў. Заявіў прэзыдэнт ЗША Джордж Буш.
XS
SM
MD
LG