Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:37 ]  Сёньня нізкая хмарнасьць перашкаджала працы выратавальнікаў на месцы катастрофы расейскага авіяляйнэру Ту-154


СОЧЫ. Сёньня нізкая хмарнасьць перашкаджала працы выратавальнікаў на месцы катастрофы расейскага авіяляйнэру Ту-154, які з 78 чалавекамі на борце ляцеў з Тэль-Авіву ў Новасыбірск і пасьля выбуху ўпаў у Чорнае мора, прыблізна за 180 кілямэтраў ад расейскага ўзьбярэжнага места Адлер – недалёка ад Сочы. Тым часам родныя загіблых працягваюць прыяжджаць у сочы для апазнаньня трупаў. На гэты момант знойдзеныя целы 14 ахвяраў трагэдыі. Прэм’ер-міністар Украіны Анатолі Кінах не выключае, што самалёт мог быць выпадкова зьбіты ўкраінскай ракетай. Прэзыдэнт Леанід Кучма сказаў, што Ўкраіна гатовая супрацоўнічаць са сьледствам. Расея распачала крымінальную справу паводле падазрэньня на тэхнічную паломку, альбо тэракт.
XS
SM
MD
LG