Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:12 ]  У Чорным моры, у раёне катастрофы расейскага самалёту Ту-154, працягваецца пошукавая праца


МАСКВА. У Чорным моры, у раёне катастрофы расейскага самалёту Ту-154, працягваецца пошукавая праца. Усе 78 чалавек, пераважна ізраільцы, якія былі на борце самалёта – загінулі. Адмыслоўцы спрабуюць на глыбіні больш як 1000 мэтраў, знайсьці бартавыя самапісцы пры дапамозе глыбакаводнага апарату “Трытон”. Прэм’ер-міністар Украіны Анатолі Кінах дапускае магчымасьць, што самалёт мог быць памылкова зьбіты ўкраінскай ракетай. Расея распачала крымінальную справу паводле падазрэньня на тэхнічную паломку, альбо тэракт. Крэўныя ахвяраў прыяжджаюць у чанаморскае курортнае места Сочы для апазнаньня знойдзеных трупаў. На сёньня з 15 чалавек апазнаныя трое. Самалёт належыў авіякампаніі “Сібірь” і ажыцьцяўляў рэйс паводле маршруту Тэль-Авіў – Навасыбірск”. ЦН-29;
XS
SM
MD
LG