Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:11 ]  Міністар замежных справаў Ізраілю ізноў заклікаў лідара Палестынскае аўтаноміі спыніць дзейнасьць экстрэмісцкіх іслямскіх груповак


ЕРУСАЛІМ. Міністар замежных справаў Ізраілю Шымон Пэрас ізноў заклікаў лідара Палестынскае аўтаноміі Ясіра Арафата спыніць дзейнасьць экстрэмісцкіх іслямскіх груповак. У часе сёньняшняга інтэрвію ізраільскаму радыё Пэрас адзначыў, што Арафат мусіць прадэманстраваць – ці сапраўды ён кантралюе сытуацыю на палестынскіх тэрыторыях. Кіраўніцтва аўтаноміі, у сваю чаргу, моцна скрытыкавала дзейнасьць іслямскіх экстрэмістаў і зьвінаваціла іх у нанясеньні стратаў палестынскім інтарэсам. Апошнімі днямі сытуацыя на палестынскіх тэрыторыях ізноў загайстрылася пасьля таго, як узброеныя палестынцы напалі на габрэйскае паселішча і апэрацыі ізраільскага войска ў адказ, у раёне места Гэброн.
XS
SM
MD
LG