Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:09 ]  Сёньня міністар фінансаў ЗША заявіў, што краіна гатовая пайсьці на якія заўгодна выдаткі ў імя перамогі ў барацьбе супраць усясьветнага тэрарызму


ВАШЫНГТОН. Сёньня міністар фінансаў Злучаных Штатаў Пол О’Ніл заявіў, што ЗША гатовыя пайсьці на якія заўгодна выдаткі ў імя перамогі ў барацьбе супраць усясьветнага тэрарызму. О’Ніл заявіў, што эканоміка Злучаных Штатаў дастаткова моцная, каб пакрыць затраты на антытэрарыстычную вайну і пры гэтым захаваць 3-3.5% рэальнага росту. Гэтую заяву О’Ніл зрабіў журналістам перад сустрэчай міністраў фінансаў найбольш індустрыйна-разьвітых краінаў сьвету, альбо Вялікай Сямёркі ў якую ўваходзяць Злучаныя Штаты, Японія, Нямеччына, Францыя, Вялікая Брытанія, Італія і Канада. Асноўныя тэмы, якія будуць абмяркоўвацца ў часе сустрэчы – процідзеяньне фінансаваньню міжнароднага тэрарызму і пэрспэктывы ўсясьветнай эканомікі ў сытуацыі, якая склалася пасьля тэрактаў у ЗША. Да ўдзелу ў сустрэчы запрошаны і расейскі міністар фінансаў.
XS
SM
MD
LG