Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:04 ]  Адна тысяча амэрыканскіх вайскоўцаў прыбывае ва Ўзбэкістан


ТАШКЕНТ. Адна тысяча амэрыканскіх вайскоўцаў прыбывае ва Ўзбэкістан, каб падтрымаць кампанію ЗША супраць тэрарыстаў у суседнім Афганістане. Гэтыя атрады зьяўляюцца першымі рэгулярнымі вайсковымі падразьдзяленьнямі, якія паводле рашэньня Міністэрства абароны ЗША разгортваюцца ў Сярэдняй Азіі. Дэталі адносна месца іх разьмяшчэньня не паведамляюцца. Прэзыдэнт Узбэкістану Іслам Карымаў учора абвесьціў, што амэрыканскія вайсковыя самалёты і наземныя падразьдзяленьні выкарыстаюць адну ўзбэцкую авіябазу з мэтай падтрымкі антытэрарыстычнай апэрацыі. Карымаў таксама зазначыў, што войскі ЗША могуць выкарыстаць Узбэкістан толькі дзеля гуманітарных і выведных дзеяньняў. Ён падкрэсьліў, што ўзбэцкая тэрыторыя ня можа быць выкарыстаная для баявых апэрацыяў у Афганістане. Гэтае спавешчаньне было зробленае пасьля перамоваў Карымава з міністрам абароны ЗША Доналдам Рамсфэлдам.
XS
SM
MD
LG