Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:45 ]  У Чорнам моры на месцы пагібелі самалёту ТУ-154 ратаўнікі пакуль знайшлі целы 14 зь 78 чалавек


МАСКВА. Міністар абароны Расеі Сяргей Іваноў зьвярнуўся да ЗША з просьбай, каб яны далі інфармацыю, што магла б паспрыяць разуменьню прычынаў катастрофы расейскага пасажэрскага самалёту ТУ-154 над Чорным морам. Раней газэта “Вашынгтон Пост” паведаміла, што здымкі, якія зрабіў амэрыканскі выведны спадарожнік, зафіксавалі пуск ракеты ўкраінскімі сіламі супрацьпаветранай абароны перад самай катастрофай. Гэтая інфармацыя не пацьверджаная амэрыканскім урадам. Кіеў катэгарычна абвяргае магчымасьць таго, што самалёт зьбіты ўкраінскай ракетай. Кіраўнік расейскага ваеннага ведамства таксама паведаміў, што камісія па расьследаваньню катастрофы ня мае зьвесткаў, што маглі б пацьвердзіць гэтую вэрсію. Тым часам, у Чорным моры на месцы пагібелі самалёту ратаўнікі пакуль знайшлі целы 14 зь 78 чалавек, што знаходзіліся на борце авіяляйнэру, які ляцеў з Тэль-Авіву ў Навасібірск.
XS
SM
MD
LG