Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:42 ]  Прэзыдэнт Грузіі Эдуард Шэварднадзэ сусрэўся з прэзыдэнтам Злучаных Штатаў Джорджам Бушам


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Грузіі Эдуард Шэварднадзэ падчас перамоваў з прэзыдэнтам Злучаных Штатаў Джорджам Бушам учора заявіў пра поўную салідарнасьць з ЗША і запрапанаваў супрацоўніцтва сваёй краіны ў барацьбе супраць міжнароднага тэрарызму. Шэварднадзэ прапанаваў Злучаным Штатам выкарыстаць грузінскія паветраную прастору, авіябазы і іншую інфраструктуру падчас магчымай ваеннай акцыі ў Афганістане. Белы Дом паведаміў, што Буш падкрэсьліў, што ЗША і надалей будуць падтрымліваць сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Грузіі. Шэварднадзэ таксама абмяркоўваў зь Дзяржсакратаром ЗША Колінам Паўэлам глябальную барацьбу з тэрарызмам і сытуацыю вакол Чачні.
XS
SM
MD
LG