Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:38 ]  Хавіер Саляна заклікаў косаўскіх сэрбаў узяць удзел у мясцовых выбарах, якія адбудуцца ў наступным месяцы


ПРЫШЦІНА. Адказны за замежную палітыку Эўрапейскага Зьвязу Хавіер Саляна заклікаў косаўскіх сэрбаў узяць удзел у мясцовых выбарах, якія адбудуцца ў наступным месяцы. Саляна зазначыў, што гэта дало б ім важны шанец на ўдзел у будучыні Косава. Бальшыня косаўскіх сэрбаў байкатавалі муніцыпальныя выбары, арганізаваныя пад кантролем ААН у кастрычніку 2000 году. На гэты момант у Косаве застаецца ад 80 да 100 тысячаў сэрбаў. Каля 200 тысячаў косаўскіх сэрбаў пакінулі край падчас НАТАўскай ваеннай апэрацыі 1999 году.
XS
SM
MD
LG