Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:38 ]  Белы Дом скрытыкаваў выказваньні прэм’ер-міністра Ізраілю Арыэля Шарона, які заявіў, што Захад, магчыма, жадае ахвяраваць Ізраілем, каб задаволіць арабскія краіны


ВАШЫНГТОН. Белы Дом скрытыкаваў выказваньні прэм’ер-міністра Ізраілю Арыэля Шарона, які заявіў, што Захад, магчыма, жадае ахвяраваць Ізраілем, каб задаволіць арабскія краіны. Прэсавы сакратар Белага Дому Ары Флейшэр сказаў сёньня, што прэзыдэнт Буш лічыць Шаронавы выказваньні непрымальнымі. Учора Шарон заклікаў Злучаныя Штаты і іншыя заходнія краіны не дамагацца арабскай падтрымкі ў вайне з тэрарызмам за кошт Ізраілю. Шарон параўнаў цяперашнюю сытуацыю зь мюнхенскай змовай 1938 году, калі Эўропа ахвяравала Чэхаславаччынай, каб задаволіць Гітлера.
XS
SM
MD
LG