Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:34 ]  Старшыня македонскага парлямэнту Стоян Андаў паведаміў, што парлямэнт на наступным тыдні пачне дэбаты вакол канстытуцыйнай рэформы, якая абяцае шырэйшыя правы для альбанскай меншыні


ЖЭНЭВА. Старшыня македонскага парлямэнту Стоян Андаў паведаміў, што парлямэнт на наступным тыдні пачне дэбаты вакол канстытуцыйнай рэформы, якая абяцае шырэйшыя правы для альбанскай меншыні. Гэтая заява Андава была зробленая пасьля ўчорашняй крытыкі з боку кіраўніка Агенцтва ААН у справах уцекачоў Руда Любэрса, які сказаў, што македонскі парлямэнт не жадае ўводзіць у жыцьцё мірнае пагадненьне з альбанскімі паўстанцамі. Паўстанцы выканалі патрабаваньні мірнага пляну наконт здачы зброі, аднак парлямэнт дагэтуль не прыняў неабходныя папраўкі да канстытуцыі, разважаючы магчымасьць правядзеньня ў гэтым пытаньні рэфэрэндуму.
XS
SM
MD
LG