Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:33 ]  Генэральны сакратар НАТО Джордж Робэртсан сказаў, што пашырэньне НАТО пасьля падзеяў 11 верасьня застаецца на парадку дня


СОФІЯ. Генэральны сакратар НАТО Джордж Робэртсан сказаў, што пашырэньне НАТО пасьля падзеяў 11 верасьня застаецца на парадку дня, аднак ад краінаў-кандыдатак надалей патрабуецца адпаведнасьць палітычным і ваенным стандартам НАТО. Робэртсан выступіў у Софіі на сустрэчы дзесяці краінаў-кандыдатак на ўступленьне ў Альянс. Кіраўнікі краінаў-кандыдатак выступілі з супольнай дэклярацыяй, дзе выказалі ўпэўненасьць, што пашырэньне НАТО на Ўсходнюю Эўропу і краіны Балтыкі дапаможа забясьпечыць Эўропу і сьвет ад пагрозы міжнароднага тэрарызму. На праскім саміце НАТО ў лістападзе 2002 году, спадзяюцца атрымаць запрашэньне ў Альянс Баўгарыя, Літва, Латвія, Эстонія, Харватыя, Славаччына, Славенія, Румынія, Македонія і Альбанія.
XS
SM
MD
LG