Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:32 ]  Эўрапейская камісія рыхтуе справаздачу наконт гатовасьці Турцыі да ўступленьня ў Эўрапейскі Зьвяз


СТРАСБУР. Эўрапейская камісія рыхтуе справаздачу наконт гатовасьці Турцыі да ўступленьня ў Эўрапейскі Зьвяз, у якой будуць улічаныя гістарычныя канстытуцыйныя рэформы, прынятыя Турцыяй на мінулым тыдні. Усяго былі прынятыя 34 папраўкі да Канстытуцыі, згодна зь якімі будуць павялічаныя грамадзянскія правы курдзкай меншыні, пашыраная свабода слова, рэфармаваная судовая сыстэма і фактычна адмененае сьмяротнае пакараньне. Турцыя мае статус кандыдата на прыём у Эўразьвяз ад 1999 году.
XS
SM
MD
LG