Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:36 ]  Паўночны Зьвяз Афганістану гатовы атакаваць талібаў як з дапамогай, так і без дапамогі Захаду


БАЙДЭНГАГЕ. (Афганістан) Вайсковы лідар Паўночнага Зьвязу Афганістану гэнэрал Мухамэд Фахім заявіў, што ягоныя аддзелы гатовыя атакаваць талібаў як з дапамогай, так і без дапамогі Захаду. Гэтую заяву гэнэрал зрабіў у часе вайсковага параду ў якім узялі ўдзел прыблізна 3 тысячы вайскоўцаў, апранутых у новую форму і ўзброеных аўтаматамі Калашнікава і пускавымі ракетнымі ўстаноўкамі. Парад прайшоў прыблізна ў 20 кілямэтраў ад перадавой. Сярод іншых узбраеньняў Паўночны Зьвяз прадэманстраваў некалькі савецкіх танкаў і комплексаў “Кацюша”. Паводле кіраўніцтва Зьвязу, узбраеньні атрыманыя ім нядаўна з Расеі і Ірану. Сёньня ж Талібан ізноў зьвярнуўся да Злучаных Штатаў з просьбай падаць доказы тэрарыстычнай дзейнасьці Ўсамы бін Ладэна і паабяцаў прыцягнуць яго да судовай адказнасьці паводле іслямскіх законаў. ЗША адмовіліся ад перамоваў з талібамі і запатрабавалі безумоўнай выдачы бін Ладэна і закрыцьця ягоных базаў на тэрыторыі Афганістану. Тым часам міжнародныя арганізацыі ўзнавілі гуманітарную дапамогу насельніцтву ў падкантрольных талібам тэрыторыях.
XS
SM
MD
LG