Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:33 ]  Прэзыдэнт Узбэкістану заявіў, што ЗША могуць ужываць адзін з ваенных аэрадромаў на тэрыторыі краіны для пошукава-выратавальных апэрацыяў


ТАШКЕНТ. Прэзыдэнт Узбэкістану Іслям Карымаў заявіў, што Злучаныя Штаты могуць ужываць адзін з ваенных аэрадромаў на тэрыторыі краіны для пошукава-выратавальных апэрацыяў у межах антытэрарыстычнай кампаніі. Пасьля сёньняшняй сустрэчы ў Ташкеньце зь міністрам абароны ЗША Дональдам Рамсфэльдам Карымаў сказаў, што ён выступае супраць ваеннай апэрацыі ў Афганістане і не пагодзіцца на ўжываньне тэрыторыі Ўзбэкістану для перакідкі спэцаддзелаў Злучаных Штатаў. Раней прадстаўнік Пэнтагону, які суправаджае Рамсфэльда, паведаміў, што ва Ўзбэкістан накіроўваюцца каля адной тысячы вайскоўцаў ЗША, падрыхтаваных да вядзеньня баёў у гарах. ЦН-62;55;
XS
SM
MD
LG