Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:12 ]  Сёньня кіраўніцтва ўладнага афганскага руху Талібан ізноў заклікала ЗША падаць доказы датычнасьці Ўсамы бін Ладэна да тэрарыстычных актаў


ІСЛЯМАБАД. Сёньня кіраўніцтва ўладнага афганскага руху Талібан ізноў заклікала Злучаныя Штаты падаць доказы датычнасьці Ўсамы бін Ладэна да тэрарыстычных актаў 11 верасьня. Пасол талібаў у Пакістане Абдул Салям Заіф заявіў, што калі гэткія доказы будуць атрыманыя, Усаму бін Ладэна прыцягнуць да адказнасьці паводле іслямскіх законаў. Злучаныя Штаты неаднаразова заклікалі талібаў выдаць бін Ладэна, які хаваецца на тэрыторыі Афганістану. Вашынгтон лічыць, што гэтае пытаньне ня можа быць аб’ектам перамоваў.
XS
SM
MD
LG