Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:11 ]  Расея перадасьць Злучаным Штатам інфармацыю пра дзейнасьць тэрарыстычных групаў, зьвязаных з Усамом бін Ладэнам


МАСКВА. Расея перадасьць Злучаным Штатам інфармацыю пра дзейнасьць тэрарыстычных групаў, зьвязаных з Усамом бін Ладэнам. Паводле абнародванай сёньня заявы расейскага міністэрства ўнутраных справаў, адпаведная дамова была дасягнутая ў часе тэлефанічнай размовы міністра ўнутраных справаў Расеі Барыса Грызлова з дырэктарам фэдэральнага бюро расследваньняў ЗША Робэртам Мюльлерам. Інфармацыя, якую атрымае ФБР, тычыцца дзейнасьці тэрарыстаў, зьвязаных зь бін Ладэнам на тэрыторыі Расеі. Са свайго боку, Грызлоў зьвярнуўся да Мюльлера з просьбай дапамагчы Маскве адшукаць чачэнскіх палявых камандзёраў, на арышт якіх выдадзеныя міжнародныя ордэры.
XS
SM
MD
LG