Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:06 ]  ЗША і Рада Эўропы віталі канстытуцыйныя рэформы ў Турэччыне


СТРАСБУРГ. Злучаныя Штаты Амэрыкі і Рада Эўропы віталі канстытуцыйныя рэформы ў Турэччыне. Парлямант гэтай краіны прыняў 34 папраўкі да канстытуцыі, якія прадугледжваюць гарантыі захаваньня правоў курдзкае меншыні, мараторый на выкананьне сьмяротных прысудаў, рэформу судовай сыстэмы і іншыя захады, накіраваныя на ўмацаваньне дэмакратыі і прававой дзяржавы. Папраўкі прынятыя ў адпаведнасьці з патрабаваньнямі Эўрапэйскага Зьвязу, да сяброўства ў якім імкнецца Турэччына. Старшыня Парляманцкай асамблеі Рады Эўропы лёрд Расэл-Джонстан заявіў, што Анкара мусіць скасаваць пакараньне сьмерцяй. Прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартаманту Рычард Боўчар заклікаў парлямант Турэччыны ўхваліць законапраекты, патрэбныя для рэалізацыі канстытуцыйнай рэформы.
XS
SM
MD
LG