Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:04 ]  Гэнэральны сакратар НАТА Робэртсан заявіў, што пашырэньне НАТА застаецца актуальным, ня гледзячы на тэракты 11 верасьня


САФІЯ. Гэнэральны сакратар НАТА Джордж Робэртсан заявіў, што пашырэньне НАТА застаецца актуальным, ня гледзячы на тэракты 11 верасьня, але краіны-кандыдаты мусяць адпавядаць палітычным і ваенным стандартам Паўночнаатлянтычнай супольнасьці. Гэтую заяву Робэртсан зрабіў у сувязі з сустрэчай лідараў дзесяці краінаў, якія шукаюць сяброўства ў НАТА. У сваю чаргу, лідары Баўгарыі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Харватыі, Славеніі, Славаччыны, Румыніі, Македоніі і Альбаніі выпусьцілі дэклярацыю ў якой сказана, што пашырэньне НАТА на Ўсходнюю Эўропу і краіны Балтыі дапаможа гарантаваць мір у Эўропе і паслужыць справе барацьбы з пагрозай усясьветнага тэрарызму. Яны заявілі, што факты тэрарызму дадалі адчуваньня неадкладнай патрэбы павелічэньня НАТА. Гэта была апошняя сустрэча лідараў краінаў-прэтэндэнтаў перад сустрэчай у Празе, якая пройдзе ў сёлетнім лістападзе. Чакаецца, што ў часе гэтай сустрэчы ў НАТА будуць прынятыя новыя сябры.
XS
SM
MD
LG