Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:36 ]  Міністэрства абароны ЗША распрацоўвае плян дастаўкі харчаваньня афганскім уцекачам


ВАШЫНГТОН. Міністэрства абароны ЗША распрацоўвае плян дастаўкі харчаваньня афганскім уцекачам. Прадстаўнік Пэнтагону Грэйг Куіглі заявіў, што харчаваньне будзе скідвацца на парашутах або перавозіцца ў Афганістан наземным шляхам. Учора амэрыканскі прэзыдэнт Джордж Буш сказаў, што Злучаныя Штаты гатовыя выдзяліць афганскаму народу 320 мільёнаў даляраў дадатковай гуманітарнай дапамогі. Асноўная частка гэтых сродкаў пойдзе на дапамогу ў крызысным становішчы, калі шматлікія ўцекачы ратуюцца ад магчымых амэрыканскіх удараў па талібах.
XS
SM
MD
LG