Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:35 ]  . Прэзыдэнт Грузіі Эдуард Шэварднадзэ мае сустрэцца сёньня ў Белым Доме з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Грузіі Эдуард Шэварднадзэ мае сустрэцца сёньня ў Белым Доме з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам. Чакаецца, што яны абмяркуюць арганізаваную Злучанымі Штатамі міжнародную антытэрарыстычную кампанію. Шэварднадзэ прапанаваў падтрымку Грузіі ў барацьбе з тэрарызмам, але пры гэтым падкрэсьліў, што было б памылкай лічыць, што толькі пры дапамозе сілы можна вызваліць сьвет ад тэрарызму. Амэрыканскія афіцыйныя асобы мяркуюць, што асобныя сябры кіруемай Усамам бін Ладэнам групоўкі “Аль Каеда” дзейнічаюць у памежнай з Грузіяй Чачні.
XS
SM
MD
LG