Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 07:33 ]  Ізраіль па-ранейшаму будзе прымаць “усе неабходныя захады” дзеля абароны сваіх грамадзянаў


ЕРУСАЛІМ. Прэм”ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон заявіў, што намаганьні ЗША дамагчыся падтрымкі арабскіх краінаў у барацьбе супраць тэрарызму ня спыняць Ізраіль ад прыняцьця “ўсіх неабходных захадаў” з мэтай абароны сваіх грамадзянаў. Зьвяртаючыся да заходніх краінаў, Шарон заклікаў іх не паўтараць памылак 1938 году, калі эўрапейскія дзяржавы прынесьлі ў ахвяру Чэхаславаччыну дзеля ўціхаміраньня нацысцкай Нямеччыны. Злучаныя Штаты ўзмацняюць ціск на Ізраіль і палестынцаў з мэтай спыненьня гвалту ў рэгіёне і аднаўленьня мірных перамоваў. Учора ў горадзе Афула на поўначы Ізраілю ўзброены палестынец застрэліў трох ізраільцаў.
XS
SM
MD
LG