Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 07:14 ]  Завяршаецца візыт прэм”ер-міністра Вялікай Брытаніі Тоні Блэйра ў Расею


МАСКВА. Сёньня Завяршаецца візыт прэм”ер-міністра Вялікай Брытаніі Тоні Блэйра ў Расею, дзе ён меў перамовы ў пытаньнях вайны супраць тэрарызму з расейскім прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным. Брытанскі лідэр заявіў, што рашэньне Расеі падтрымаць міжнародную кааліцыю ў барацьбе з тэрарызмам памяняла сьвет з часоў Халоднай Вайны. Ён назваў Расею партнэрам і сябрам. Пуцін яшчэ раз заверыў, што Расея будзе рэальным партнэрам у антытэрарыстычнай кааліцыі. Ён выказаў сваю веру, што кааліцыя будзе эфэктыўнай сілай у нэўтралізацыі тэрарыстаў. Паведамляецца, што Блэйр з Расеі накіруецца ў Пакістан.
XS
SM
MD
LG