Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 07:12 ]  Міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд прыбывае сёньня зь візытам ва Ўзбэкістан


КАІР. Міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд прыбывае сёньня зь візытам ва Ўзбэкістан у працяг свайго дыпляматычнага туру, каб атрымаць падтрымку ад шэрагу краінаў ачоленай ЗША вайне супраць тэрарызму. Да гэтага Рамсфэлд наведаў блізкаўсходнія дзяржавы Савудаўскую Арабію, Уман і Эгіпэт. У камэнтары рэпартэрам, якія падарожнічаюць разам зь ім, Рамсфэлд зазначыў, што Ўзбэкістан мае “выдатнае геаграфічнае месцазнаходжаньне”. Рамсфэлд сустрэнецца з кіраўніцтвам Узбэкістану. Як вядома, Узбэкістан ужо пагадзіўся адчыніць сваю паветраную прастору дзеля плянуемых ваенных апэрацыяў супраць кіраванага рухам Талібан Афганістану. Тым часам, праваабарончая арганізацыя “Хьюман Райтс Увотч” , якая базуецца ў Нью-Ёрку, заклікала міністра абароны ЗША Доналда Рамсфэлда заявіць узбэцкаму кіраўніцтву, што ўдзел Ташкенту ў барацьбе з тэрарызмам ня зьменшыць амэрыканскую заклапочанасьць станам правоў чалавека ва Ўзбэкістане. “Хьюман Райтс Увотч” назвала “жахлівым” абыходжаньне ўзбэцкіх уладаў са сваімі палітычнымі апанэнтамі.
XS
SM
MD
LG