Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 07:06 ]  Леанід Кучма абверг абвінавачаньні на адрас украінскай супрацьпаветранай абароны пра яе дачыненасьць да катастрофы расейскага авіяляйнэру


МАСКВА. Крэмаль паведамляе, што прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма падчас тэлефанічнай размовы з прэзыдэнтам Расеі Уладзімерам Пуціным абверг усе абвінавачаньні на адрас украінскай супрацьпаветранай абароны, што нібыта яна мае дачыненьне да катастрофы расейскага авіяляйнэру ТУ-154 над Чорным морам. Раней Міністэрства абароны Украіны заявіла, што “паласа стрэлаў і даўжыня пуску ракетаў падчас вучэньняў украінскіх сродкаў супрацьпаветранай абароны на Крыме не супадаюць з маршрутам і месцам падзеньня самалёту.” Самалёт авіякампаніі “Сібір”, які выконваў рэйс з Тэль-Авіву ў Навасібірск, зваліўся ў мора на адлегласьці 180 кілямэтраў на поўдзень ад Сочы. На яго борце было прынамсі 76 чалавек. Большасьць – грамадзяне Ізраілю. Прычыны катастрофы дасьледуюцца. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш выказаў спачуваньні сем”ям загіблых.
XS
SM
MD
LG