Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 23:35 ]  Дырэктар ФБР Робэрт Мюлер паведаміў, што ягоная арганізацыя мае ў сваім распараджэньні 260 тысячаў сьведчаньняў


ВАШЫНГТОН. Дырэктар Фэдэральнага Бюро Расьсьледаваньняў Злучаных Штатаў Робэрт Мюлер паведаміў, што ягоная арганізацыя мае ў сваім распараджэньні 260 тысячаў сьведчаньняў, якія могуць дапамагчы раскрыць дэталі тэрарыстычных нападаў на Нью-Ёрк і Вашынгтон. Бальшыня інфармацыі паходзіць ад звычайных грамадзянаў, якія хочуць дапамагчы расьсьледаваньню. Разам з тым міністар юстыцыі Джон Эшкрафт сказаў, што праавахоўныя ворганы Злучаных Штатаў патрабуюць лепшых сродкаў у барацьбе з тэрарызмам. Амэрыканскі Кангрэс разглядае законапраект, які аблегчыць атрыманьне дазволаў на сачэньне за падазронымі асобамі.
XS
SM
MD
LG