Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:34 ]  Джордж Буш сказаў, што Злучаныя Штаты гатовыя выдзяліць афганскаму народу дадатковую гуманітарную дапамогу


ВАШЫНГТОН. Амэрыканскі прэзыдэнт Джордж Буш сказаў, што Злучаныя Штаты гатовыя выдзяліць афганскаму народу дадатковую гуманітарную дапамогу ў крызысным становішчы. «Сёньня я разам з дзяржаўным сакратаром Колінам Паўэлам абвяшчаю, што Амэрыка выдзяліць дадаткова 320 мільёнаў даляраў гуманітарнай дапамогі афганцам – на харчаваньне, на лекі, каб дапамагчы невінаватаму народу Афганістану адолець зіму. Гэтым самым мы хочам сказаць, што хоць мы выступаем супраць талібаў, мы – сябры афганскаму народу». Буш зрабіў гэтую заяву, выступаючы сёньня ў Дзяржаўным Дэпартамэнце. Гэтыя сродкі пойдуць таксама на дапамогу афганскім уцекачам у суседніх Пакістане, Іране, Таджыкістане, Узбэкістане і Туркмэністане. Большая частка грошай прызначаецца на тое, каб дапамагчы афганцам перажыць цяжкую зіму. У сваёй прамове Буш заявіў, што ня будзе ніякай спагады тэрарыстам і іх памагатым. Вайна з тэрарызмам, на думку Буша, дасць магчымасьць усталяваць такі мір, якога сьвет яшчэ ніколі ня бачыў.
XS
SM
MD
LG