Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:33 ]  Саюзьнікі Злучаных Штатаў з НАТО ухвалілі запрапанаваную Вашынгтонам праграму дапамогі ў антытэрарыстычнай акцыі


БРУСЭЛЬ. Саюзьнікі Злучаных Штатаў з НАТО ухвалілі запрапанаваную Вашынгтонам праграму дапамогі ў антытэрарыстычнай акцыі з васьмі пунктаў. Генэральны сакратар НАТО Джордж Робэртсан паведаміў, што 18 краінаў НАТО дазволілі Злучаным Штатам неабмежавана карыстацца іх паветранай прасторай, ваеннымі базамі і партамі, матэрыяльна-тэхнічнай базай, мець доступ да НАТАўскай авіяцыі хуткага папярэджаньня, карыстацца гарантыямі павышанай бясьпекі для амэрыканскіх сілаў у Эўропе, дзяліцца выведнай інфармацыяй. Брытанскі прэм’ер-міністар Тоні Блэйр, выступаючы сёньня ў парлямэнце, заявіў, што час ваеннай акцыі набліжаецца.
XS
SM
MD
LG