Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:32 ]  Пакістан паведаміў, што Злучаныя Штаты падалі яму дастатковыя сьведчаньні аб дачыненьні Ўсамы бін Лядэна да тэрарыстычных нападаў


ІСЬЛЯМАБАД. Пакістан паведаміў, што Злучаныя Штаты падалі яму дастатковыя сьведчаньні аб дачыненьні Ўсамы бін Лядэна да тэрарыстычных нападаў 11 верасьня. Прадстаўнік Міністэрства Замежных Справаў Пакістану Рыяз Мухамад сказаў, што сьведчаньні былі атрыманыя пакістанскімі афіцыйнымі асобамі ўчора. Паводле Мухамада, перададзеныя дакумэнты «бясспрэчна даюць дастатковыя падставы выставіць бін Лядэну судовыя абвінавачаньні». Пакістан аднак не плянуе падаць атрыманыя сьведчаньні афганскаму руху Талібан. Рыяз Мухамад зазначыў, што Пакістан больш ня мае ні дыпляматычных, ні якіх іншых прадстаўнікоў у Афганістане.
XS
SM
MD
LG