Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:31 ]  Міністар абароны Злучаных Штатаў Доналд Рамсфэлд прыляцеў сёньня ў Каір


КАІР. Міністар абароны Злучаных Штатаў Доналд Рамсфэлд прыляцеў сёньня ў Каір, працягваючы паездку па мусульманскіх краінах з мэтай дамагчыся падтрымкі ў плянаванай Вашынгтонам вайне з тэрарызмам. Эгіпэцкі прэзыдэнт Хосьні Мубарак паведаміў, што Рамсфэлд не дамагаецца ваеннага ўдзелу Эгіпту ў адказе на тэрарыстычныя напады 11 верасьня. Тым часам Рамсфэлд заявіў, што ў цэнтры ўвагі перамоваў будзе выведнае супрацоўніцтва з Эгіптам, адкуль паходзіць шмат удзельнікаў кіраванай Усамам бін Лядэнам арганізацыі «Аль-Ка’іда». Да Эгіпту Рамсфілд наведаў Савудаўскую Арабію і Уман, дзе ён правёў перамовы з султанам Кабусам. Рамсфілд закончыць сваю дыпляматычную місію ва Ўзбэкістане.
XS
SM
MD
LG