Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:05 ]  Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Тоні Блэйр заявіў, што сьведчаньні пра дачыненьне Усамы бін Лядэна да тэрарыстычных нападаў 11 верасьня «дастатковыя і пераканаўчыя»


ЛЁНДАН. Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Тоні Блэйр заявіў, што сьведчаньні пра дачыненьне Усамы бін Лядэна да тэрарыстычных нападаў 11 верасьня «дастатковыя і пераканаўчыя». Блэйр выступіў сёньня на надзвычайнай сэсіі брытанскага парлямэнту. Паводле ягоных словаў, бін Лядэн таксама аказвае разнастайную дапамогу афганскаму руху Талібан. Блэйр заявіў, што калі Талібан ня выканае патрабаваньняў Злучаных Штатаў, улучна з выдачай бін Лядэна, міжнародная супольнасьць мусіць дамагацца зьмены ўлады ў Афганістане. Пасьля выступу ў парлямэнце Блэйр вылецеў у Маскву для перамоваў з прэзыдэнтам Расеі Пуціным.
XS
SM
MD
LG