Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:41 ]  Высокая дэлегацыя Эўразьвязу распачынае сёньня візыт у Македонію


СКОП”Е. Высокая дэлегацыя Эўразьвязу распачынае сёньня візыт у Македонію з мэтай пераканаць лідэраў краіны рухацца наперад у выкананьні мірнага пагадненьня з этнічнай альбанскай меншынёй. Мяркуецца, што каардынатар замежнай палітыкі Эўразьвязу Хавіер Саляна і Камісар у надзвычайных справах Крыс Патэн папярэдзяць Скоп”е, што Македонія не атрымае міжнароднай дапамогі, пакуль мірны плян не набудзе статусу закону. Заходнія донары маюць разгледзець гэтае пытаньне на сваёй канфэрэнцыі, якая мяркуецца да скліканьня ў сярэдзіне месяца. Міністар унутраных справаў Македоніі Любэ Боскаўскі паведаміў учора, што сёньня ў раёны, займаныя афганскімі паўстанцамі падчас шасьцімесячнага канфлікту, пачне вяртацца паліцыя. Паліцыя будзе мець пры сабе толькі лёгкую зброю, а ў патрулях будуць несьці службу і этнічныя альбанцы. Позьняй ноччу гэты плян разглядаўся Радай Нацыянальнай Бясьпекі Македоніі. Тым часам прадстаўнік НАТО назваў гэты плян дзіўным, адзначыўшы, што не існуе ніякага канкрэтнага пагадненьня пра вяртаньне сілаў бясьпекі ў былыя паўстанцкія зоны, як таго патрабуе македонскі мірны плян.
XS
SM
MD
LG