Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:39 ]  Прэзыдэнт Грузіі выказаў рашучую падтрымку ваеннай апэрацыі супраць міжнароднага тэрарызму


БОСТАН (ЗША). Прэзыдэнт Грузіі Эдуард Шэварднадзэ выказаў рашучую падтрымку ваеннай апэрацыі супраць міжнароднага тэрарызму. Выступаючы ў Гарвардзкім унівэрсітэце, Шэварднадзэ заявіў, што ўсясьветная супольнасьць наўрад ці зможа пазьбегнуць прымяненьня сілы. Гэтым тыднем Тбілісі дазволіў авіяцыі ЗША выкарыстоўваць паветраную прастору Грузіі дзеля антытэрарыстычнай апэрацыі. Шэварднадзэ падтрымаў пляны Вашынгтону ў справе стварэньня новай сыстэмы супрацьракетнай абароны. Паводле ягоных словаў, гэта будзе на карысьць сьвету, калі ў ЗША будуць створаныя новыя супрацьракетныя тэхналёгіі.
XS
SM
MD
LG