Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:37 ]  Прэм”ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр прыбывае сёньня зь неафіцыйным візытам у Маскву


МАСКВА. Прэм”ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр прыбывае сёньня зь неафіцыйным візытам у Маскву, каб сустрэцца з прэзыдэнтам Расеі Уладзімерам Пуціным. Асноўныя тэмы перамоваў – зьбліжэньне Расеі з НАТО і супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам. Вялікабрытанія адыгрывае важную ролю ў стваранай Злучанымі Штатамі антытэрарыстычнай кааліцыі. Раней на гэтым тыдні Блэр заявіў, што калі афганскія талібы ня выдадуць бін Ладэна, то супраць іх пачнецца ваенная апэрацыя. Учора ўрад Злучаных Штатаў падаў Расеі сьведчаньні наконт дачыненьня Усамы бін Ладэна да тэрарыстычных нападаў 11 верасьня. Гэтым самым Вашынгтон даў зразумець, што разглядае Маскву як блізкага партнэра ў барацьбе зь міжнародным тэрарызмам, бо падаў ёй інфармацыю, прызначаную не для шырокай публікі, а для абраных краінаў.
XS
SM
MD
LG